На гэты раз краязнаўцы звяртаюцца да кіраўніка праваслаўнай царквы Філарэта. У сваім лісце яны просяць паспрыяць захаванню і рэстаўрацыі Базылянаў, спасылаючыся на важнасць гэтага месца, ў тым ліку, і для праваслаўнай царквы.
"З 1842 года тут размяшчаўся Свята-Пакроўскі мужчынскі манастыр і Аршанскае духоўнае вучылішча. З вычылішчам звязаныя жыццё і дзейнасць вядомага беларускага этнографа, фалькларыста, лексікографа Івана насовіча. Вучылішча падрыхтавала многіх працаўнікоў Царквы, яго выпускнікамі сталі вядомыя царкоўныя дзеячы, у прыватнасці, старац Міхаіл (Едлінскі), а таксама выбітныя беларускія літаратары - Міхась Зарэйкі і Васіль шалашэвіч".
Нагадаем, што любы чалавек можа паспрыяць рэстаўрацыі помніка архітэктуры ахвяраваўшы свае сродкі адным з пералічаных ніжэй спосабаў:
-набыць любы тавар у царкоўнай лаўцы на другім паверсе універмагу на Цэнтральнай плошчы;
-прыйсці на набажэнства ў Свята-Пакроўскі храм (зав. Музейны, д.12, за будынкам ГАУС) і там пакінуць ахвяраванні;
-пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак: Р/р 3015335456015, УНП 300986971 ЦКА №4 дырэкцыі ААТ "Белінвестбанк". г. Орша, вул. Леніна, 26а, БІК 153001739. Атрымальнік: прыход Свята-Пакроўскага храма г. Орша Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.