Прэс-служба МНС апублікавала падрабязнасці выратавання сям'і ў вёсцы Ског Сененскага раёну. Нагадаем, што 6 красавіка ў адным з дамоў Скога загарэўся жылы дом у якім у гэты час было трое дзяцей і двое дарослых. Дарэчы, пажар па версіі МНС мог і пачацца з-за курэння аднаго з дарослых.
Пажар разгарэўся а 18-10, нашчасце ў гэты самы момант міма дома праязжаў разам з жонкай сяржант унутранай службы МНС Арём Калімулін. Яго жонка пазваніла ў МНС, каб выклікаць дапамогу, а сам сяржант кінуўся да гарэўшага дома. Дзверы гарэўшага дома былі зачыненыя і Арцёму давялося іх узламваць з дапамогай інструманта, знойдзенага побач. Дом у гэты час разгараўся ўсё больш і больш - у ім ужо гарэлі сцены і займалася столь. Першым каго пабачыў у доме сяржант быў маленькі хлопчык. Ратавальнік абгарнуў малога знойдзенай вопраткай і вынес з дому. Другі раз зайсці ў гарашчую хату ўжо не атрымалася - перашкаджаў вялікі вагонь.
Тады Арцём пабег вакол дома грукаючы ў вокны. У адным з вокнаў ён заўважыў гаспадароў дома. Праз вакно дарослыя,якія заставаліся ў доме перадалі ратавальніку сваю 11-месячную дачку 7-гадовага пляменніка. Толькі пасля ратавання дзяцей дарослыя вылезлі праз вакно самі. Арцём Калімулін служыць у МНС кіроўцам меньш за год - паведамляе сайт МНС.