На гэты раз повад для сустрэчы з безбілетнай кампаніяй - запіс новага альбому "Море", які быў прэзентаваны шырокай публіцы 20 сакавіка.
Як паведамілі нашаму сайту ўдзельнік гурта, некаторым гледачам удасца прайсці на канцэрт цалкам бясплатна. Да 1 чэрвеня праз розныя СМІ і суполкі ў сацыяльных сетках гурт разыграе некалькі бясплатных квіткоў на аршанскі канцэрт які пачнецца ў Гарадскім цэнтры культуры (былая "Перамога") 6 чэрвеня а 18-00. Кошт квітка ад 80.000 да 100.000, калі ж вы сапраўды хочаце патрапіць на канцэрт бясплатна, сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце і ў адмысловай "сустрэчы" ў кантакце.