Труп мужчыны быў знойдзены каля першага пад'езда дома 15 па вуліцы Свярдлова каля 18 5 гадзін 3 траўня. Мужчына ляжаў на асфальце пры ўездзе ў двор дома. Побач знаходзіўся, відавочна, ягоны ровар.
Міліцыя высвятляе абставіны яго смерці. Супадзенне, але 13 студзеня гэтага ж году каля таго ж пад'езду на лаўцы таксама памёр мужчына.