Днём Беларускай вайсковай Славы лічыцца 8 верасня - дзень калі войскі Вялікага княства перамаглі амаль утрая большае войска Маскоўскага княства - славутая Бітва пад Оршай. У юбілейны год (500 гадоў Бітвы) шматлікія грамадскія арганізацыі робяць тэматычныя мерапрыемствы.
Партыя БНФ да гадавіны Бітвы абвесціла конкурс макетаў паштовак. Пераможца атрымае прыз - графічны планшэт Wacom Intuos Pen Small (CTL-480S). Ацэньваць прапановы будзе адмыслова створанае журы:
мастак, ураджэнец Оршы Мікола Купава
мастак, сябра мастацкай суполкі "Пагоня" Алесь Марачкін
дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў
Мастачка-аніматарка Вольга Кузьміч
Адзін з арганізатараў акадэмічнага Музэю старажытнабеларускага мастацтва Юры Хадыка
Макеты дасылаць на электронны адрас [email protected]