Аварыя адбылася непадалёк ад прыпыначнага пункта Крупкі. Як стала вядома, мінімум два вагоны сышлі з рэек. На дадзены момант з Мінска ўжо адпраўлены аднаўленчы цягнік, рабочыя паспрабуюць вярнуць цягнік на рэйкі.
Аб пацярпелых пакуль нічога не вядома. Паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на блогера NEXTA.