21:00

+8

4 м/с

996 гПа

00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

2 м/с

998 гПа

06:00

+6

4 м/с

999 гПа

09:00

+6

4 м/с

1001 гПа

Орша, Культура

Вечарына Яўгеніі Казловай

20.05.2014 23:17

2693 прагляду, 0 каментароў

Аршанская паэтка Яўгенія Казлова адзначыла юбілей.

У Оршы адбылася юбілейная вечарына Яўгеніі Казловай. На ёй сама паэтка прачытала шмат сваіх вершаў і распавядала прысутным аб сваім пісьменніцкім лёсе. А таксама выконвала песні разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 21 Ларысай Аніковіч.

Сайт Саюза беларускіх пісьменніка прапануе некалькі здымкаў з мерапрыемства.

Адзін з вершаў Яўгеніі Казловай:

Наш горад Орша

Гарады ня так, як людзi,-

З года ў год старэць ня будуць.

А зусiм наадварот,

Маладзеюць кожны год.

Старажытны горад Орша.

Ў гэтым сэньсе ён ня горшы.

Расквiтнеў, памаладзеў

Намаганьнямi людзей.

Вырасьлi дамоў кварталы,

Што разьмешчаны удала-

Каля лесу ды ракi,

Дзе шчыруюць рыбакi.

Дзе ўсё сьвежае паветра,

Ды ўсяго у сотнi метрах

Дрэваў розных дзiўны рой

Кружыць летам i зiмой

.

У куточках маляўнiчых

Над дняпроўскаю вадзiцай

Мiрна цэркаўкi стаяць

I прыветлiва глядзяць.

I Сьвятога Язэпа касьцёл

Разьмясьцiўся утульна, наўкол

Стаяць лiпы векавыя,

Як у казцы вартавыя.

Запрашае ён усiх,-

I дарослых i малых.

Паглядзiце вы наўкол,-

Пабудована шмат школ.

I дзiцячыя садкi,

Як малыя гарадкi,

Для малечаў iснуюць,

Дзеткам шчасьце берагуць.

Крамы, лаўкi, магазiны.

Шмат iх ёсьць у Оршы.

Тут адзеньне i тканiны,

Выкладайце грошы.

Тут абутак, дываны.

На хвiлiнку зазiрнi,-

Тут харчоў у дастатку.

Грошыкi спачатку.

Для дзяцей i моладзi

Ёсьць у нашым горадзе

I кафэ, i рэстараны.

Калi вы, сябры, гурманы,

Ды яшчэ з тугой кiшэняй,-

Атрымайце запрашэньне.

Ёсьць у нас, але няшмат,

I кiнотэатры.

Накiруйся на прагляд,

Калi ты аматар

Розных стужак дэтэктыўных

Пра каханьне драм наiўных

Цi яшчэ-баевiкоў,

Дзе зьбiваюцца у кроў.

Ну а iльнокамбiнат,

Што усiм знаёмы?

Кожны будзе вельмi рад

Прыкупiць для дому

Ручнiкi альбо абрус,

Добрыя тканiны.

Выбiрай на розны густ

Выраб свой айчынны

А Аршанская чыгунка

Знакамiтая здаўна?

Вас у розных накiрунках

Адвязе у час яна.

Хто на захад, хто на ўсход,-

Едзе розны ўсё народ.

Цягнiкi безперапынна

Iмчаць у розныя краiны…

Тут калiсьцi нарадзiўся,

Жыў i ў школе тут вучыўся

Знакамiты наш зямляк,

Слова роднага мастак,-

Уладзiмiр Караткевiч,

Гонар наш i наша велiч.

Неблагi наш горад Орша,

Гарадоў усiх ня горшы.

Сто гадоў тут можна жыць,

Можна жыць i не тужыць.

Было б болей грошыкаў

Ў спажывецкiм кошыку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вечарына Яўгеніі Казловай

Аршанская паэтка Яўгенія Казлова адзначыла юбілей.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение