Як мы ўжо пісалі раней , учора ,24 ліпеня каля 19 гадзін стала вядома аб сходзе з рэек 15 цыстэрнаў грузавога цягніка (усяго 68 вагонаў у складзе, у тым ліку 39 цыстэрнаў з газам, 1 вагон з драўнінай, 28 парожніх паўвагонаў) на ўчастку Віцебск — Орша паблізу вёскі Замасточча. Да месца неадкладна былі накіраваны падраздзяленні МНС. У цяперашні час завершана абследаванне цыстэрнаў на прадмет магчымай уцечкі пропана. Уцечка выяўленая ў адной з цыстэрнаў.Вакол месца ўцечкі створана спецыяльная пенная падушка, якая пастаянна абнаўляецца. На шчасце абышлося без пацярпелых, на месцы аператыўна пачатыя і вядуцца аднаўленчыя работы, забяспечана бесперабойная падача вады і пенаўтваральніка, створаны рэзерв сіл і сродкаў МНС.
Па стане на 8: 00 Уцечка ліквідаваная, работнікамі МНС сумесна з работнікамі БЧ накладзены спецыяльны бандаж.
Відэа і інфармацыя сайта МНС.