Кніга выйшла ў серыі "Невядомая гісторыя" на рускай мове. Аўтар кнігі - Анатоль Тарас - сакратар інстытута беларускай гісторыі і культуры. Прэзентацыя "Орша. 8 верасня 1514 года" адбылася супольна з яшчэ адным выданнем прысвечаным знакамітым войнам нашай краіны - "Геркулес, Руды і Пярун. Радзівілы-пераможцы" пад аўтарствам Вітаўта Чаропкі.
Канешне, першая кніга прысвечана знакамітай "Бітве пад Оршай" і не выпадкава выйшла ў год юбілею. У выданні вельмі падрабязна аналізуецца вайсковы складнік Бітвы і палітычны складнік усёй вайны 1512-1522 паміж Вялікім княства і Маскоўскай дзяржавай.