15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+7

1 м/с

991 гПа

Орша, Культура

Глыбокая глыбінка (+фота)

22.05.2014 14:06

2870 праглядаў, 0 каментароў

Павал Севярынец прэзентаваў сваю кнігу "Беларуская глыбіня" ў Оршы

Кніга была напісана ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе Павал адбываў палітычную "хімію" за ўдзел у падзеях пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Пры чым папярэдняя кніга Паўла "Лісты з лесу", была напісаная ім у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну таксама пад час "хіміі".

На парэзентацыі Павал падзяліўся сваім параўнаннем паміж беларусамі поўначы (Полаччына), поўдня (Пружаншчына) і Мінска. Поўнач у яго асацыюецца з цемрай - безбрабудны алкагалізм вёскі, паблажлівае стаўленне да веры і кароткасць чалавечых лёсаў, - значная частка людзей пра якіх ён пісаў у "Лістах з лесу" памерлі з прычыны алкаголю. "Нават, лес там больш цёмны - хвойны" - сказаў Павал. Прычым, такую ж сітуацыю Севярынец заўважае ў большасці населеных пунктах на мяжы з Расеяй.

Наадварот, жыхары поўдня краіны больш светлыя. На той жа Пружаншчыне лес пераважна лісцвены - больш светлы, вера для людзей - норма жыцця, нават, у камендатуры дзе адбываў пакаранне Павал, паўсюль віселі іконы каталіцкія і праваслаўныя. Найбольш жа ўразілі Паўла валасы мясцовых сялянаў. Калі ў царкве мужчыны здымалі шапкі - у царкве станавілася больш светла, бо ў Пружанцаў вельмі светлыя або сівыя валасы.

У Менску ёсць вельмі насычаныя духоўнасцю мясціны - Трасцянец, Няміга, Усходнія могілкі, Курапаты, але людзі іх не заўважаюць. Мінчане - пасажыры, якія праязжаюць ад стацыі "нараджэнне" да станцыі "смерць" толькі гледзячы ў вакно. У "глыбінках" людзі значна глыбей - рэзюміраваў Павал.

Канешне, пад час сустрэчы не абыйшлося без размоваў і пра палітыку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Глыбокая глыбінка (+фота)

Павал Севярынец прэзентаваў сваю кнігу "Беларуская глыбіня" ў Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение