Музычны фестываль "Дружба" будзе арганізаваны 1 і 2 жніўня на хутары "Шаблі", які месціцца ў Валожынскім раёне прыкладна ў 100 км ад Менска. Удзел у фестывалі прымуць такія знакамітыя выканаўцы і гурты, як: Дельфин, Ногу свело, Сергей Бабкин, Animal Джаz, Серебряная свадьба, Akute, Без Билета, Botanic Project, Петля пристрастия, Кассиопея, Navi, S৺unduk, :B:N.
Заяўка на фестываль паступіла і ад аршанскага гурта "Argos". Гэта новы праэкт двух удзельнікаў былога гурта "Dying Rose", які быў досыць папулярным у аматараў цяжкой музыкі ў нашым горадзе. Цяпер папулярнасць набірае і "Argos", які не так даўно яскрава выступіў на канцэрце ў Барані. Ці прыме гурт удзел у фестывалі, залежыць ад карыстальнікаў інтэрнэту, якія могуць зрабіць рэпост дадзенага допісу ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте".
Кампазіцыя "Anubis" ў выкананні гурта "Argos".
Таксама на фестываль заявілася "Пані Хіда", яе лёс таксама залежыць ад карыстальнікаў сеткі "Вконтакте".