15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Пасадзілі ўчастковага

23.08.2019 19:02

2888 праглядаў, 0 каментароў

Міліцыянт, які збіў двух затрыманых, адпраўляецца ў калонію ўзмоцненага рэжыму.

Малодшы лейтэнант Мікалай Раеў служыў у Мсціслаўскім РАУС і 16-га лістапада 2018 груба парушыў закон. Ён збіваў затрыманых за адміністрацыйнае правапарушэнне Аляксея Швядкова і Мікалая Купчына. За гэта былы ўчастковы будзе сядзець у калоніі ўзмоцненага рэжыму 3 гады. Ён пазбаўлены звання "малодшы лейтэнант". Гэта мінімальна магчымы турэмны тэрмін па артыкуле 426 КК РБ "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў". Асуджаны Раеў быў судом суседняга Горацкага раёна.

Праўда, пацярпелыя сцвярджалі, што ў збіцці бралі ўдзел яшчэ сямёра міліцыянтаў, і кожны з іх мог прадухіліць злачынства. Але ніхто рабіць гэтага не стаў. Следства перакваліфікавала справу такім чынам, што астатнія 7 міліцыянтаў апынуліся па-за статусам "падазраваны", а затым адпаведна "падсудны", яны праходзілі толькі як сведкі.

Пацярпелы Аляксеў Швядкоў спадзяецца, што ў Мсціслаўскім РАУС правераць ўсіх супрацоўнікаў на прафпрыдатнасць. Магчыма, выявяцца іншыя выпадкі крымінальных дзеянняў міліцыянтаў. Праваабаронцы раяць усім пацярпелым ад міліцэйскага гвалту не замоўчваць факты збіцця і пагрозаў з боку сілавікоў, а праўдзіва паведамляць пра іх. Тады ёсць шанец прыцягнуць вінаватых да крымінальнай адказнасці. І тады злачынца ў пагонах будзе пакараны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пасадзілі ўчастковага

Міліцыянт, які збіў двух затрыманых, адпраўляецца ў калонію ўзмоцненага рэжыму.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение