21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Беларусь, Эканоміка

Нятанныя пералёты

04.09.2019 21:52

3740 праглядаў, 0 каментароў

Кампанія «Матор Січ», якая ўжо не працуе з аэрадромам у Балбасаве, запусціла авіярэйс Менск — Дніпро.

Украінская кампанія «Матор Січ» запускае рэйс з Мінска ў Дніпро (колішні Днепрапятроўск) на час рамонту ў аэрапорце Запарожжа, куды раней ажыццяўляла палёты кампанія. Цана на квіткі ад 98 еўра ў адзін бок, ад 187 еўра ў абодва бакі. Як паказана на сайце «Матор Січ», рэйсы будуць выконвацца па серадах, пятніцах, нядзелях. Вылет з Дняпра а 8.30, прыбыццё ў Менск а 10.45; вылет з Менску а 15.00, прыбыццё ў Дніпро (колішні Днепрапятроўск) у 17.15.

Аднак рэйс да Дніпра будзе выкарыстоўвацца нядоўга. У аэрапорце Запарожжа з 2 верасня па 13 кастрычніка рамантуюць узлётна-пасадачную паласу. Па заканчэнні рамонту адтуль павінны аднавіцца рэйсы ў Менск. Такім чынам, маршрут Менск — Дніпро праіснуе толькі 1,5 месяцы. Але затым будзе магчымасць пералётаў у Запарожжа. Праўда, кошты на палёты зусім не бюджэтныя. У Беларусі дагэтуль адсутнічае свая кампанія танных пералётаў, так званы "лоўкостэр". У выніку пералёты з Будапешта ў Кутаісі, якія адбываюцца на значна большую адлегласць і, адпаведна, займаюць больш часу, часта бываюць значна таннейшымі, чым пералёты з Менску да Запарожжа. Ва Украіне кампаніі бюджэтных авіяпералётаў існуюць, аднак "Матор Січ" не ўваходзіць у іх пералік. Для стандартнага прыбытку ва Украіне ці ў Беларусі такія пералёты з'яўляюцца даволі дарагімі.

У тэму:

"Матор Січы не даюць прадыху"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нятанныя пералёты

Кампанія «Матор Січ», якая ўжо не працуе з аэрадромам у Балбасаве, запусціла авіярэйс Менск — Дніпро.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение