12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

Рэгіён, Эканоміка

«Матор Січы» не даюць прадыху

27.08.2019 14:44

3454 прагляду, 0 каментароў

Украінская кампанія, якую са скандалам выштурхнулі з Балбасава, цяпер мае ўсё больш праблем і на радзіме.

Неўзабаве Беларусь павінен наведаць дарадца прэзідэнта Злучаных Штатаў па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан. Але перад гэтым ён прыляцеў у Кіеў, дзе, як паведамляюць украінскія крыніцы, яго асноўнай мэтай будзе пераканаць Украіну, а ў прыватнасці, кіраўніцтва запарожскай кампаніі «Мотор Січ». Справа ў тым, што перадавая кампанія, якая займаецца вытворчасцю авіяцыйных рухавікоў для верталётаў, збіраецца прадаць частку актываў кітайскім кампаніям. Амерыканцы спрабуюць не дапусціць гэтага, каб Кітай не змог атрымаць магутную падтрымку сваёй авіяцыі.

Але і ўнутры Украіны да кампаніі, якую з 1995 года ўзначальвае Вячаслаў Багуслаеў, ёсць прэтэнзіі. Украінскія праваахоўнікі лічаць, што завод сканцэнтраваны ў шасці афшорных кампаній і адной фізічнай асобы, а гэта супярэчыць заканадаўству Украіны, тым больш прадпрыемства гэтае ваеннай скіраванасці. 23 красавіка 2018 года на «Мотор Січ» адбыліся вобшукі. Сам Вячаслаў Багуслаеў назваў іх тады спробай рэйдэрскага захопу завода. Ён лічыць, што ўсё робіць паводле закону, акцыі законна прадаюцца на біржах. А ліцэнзійная ўгода складзена пры саўдзеле кітайскага боку адпаведна заканадаўству Украіны. Зараз купля 50% акцый «Мотор Січ» кітайскімі кампаніямі правяраецца Антыманапольным камітэтам Украіны.

Нагадаем, раней не склалася супраца «Мотор Січ» з авіярамонтным заводам у беларускім Балбасаве. Сама ж дамова выклікала цэлую гістэрыку ў расейскіх імперскіх колах, якія праз свае сайты пачалі пісаць, нібыта Беларусь адкрыта дапамагае Украіне ў вайне, рамантуючы пашкоджаныя расейцамі верталёты. Некалькі разоў імперцы выдавалі сябе, кажучы пра «вайну з Расеяй», але неўзабаве выпраўлялі «Расею» на «апалчэнцаў». Яшчэ ў траўні 2014 года Аляксандр Лукашэнка дапускаў разрыў дамоваў з запарожцамі. Аднак яшчэ некалькі гадоў супраца йшла. Аднак у траўні 2018 на «Мотор Січ» справу завяла Генеральная пракуратура Беларусі, а ўжо ў ліпені Авіярамонтны завод у Балбасаве быў афіцыйна вернуты ва ўласнасць дзяржавы. Багуслаеў палічыў такія дзеянні беларускай дзяржавы несправядлівымі і пачаў шукаць новыя рынкі, у выніку пачалася супраца з Індыяй і Кітаем. Аднак і цяпер у кампаніі з галаўным офісам у Запарожжы не ўсё складваецца паспяхова.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Матор Січы» не даюць прадыху

Украінская кампанія, якую са скандалам выштурхнулі з Балбасава, цяпер мае ўсё больш праблем і на радзіме.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение