15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Студэнтак ашукалі

10.09.2019 13:40

3212 праглядаў, 0 каментароў

Двое студэнтак з Оршы пасля перапіскі ў сацсетках пазбавіліся грошай са сваіх банкаўскіх картак.

У абодвух выпадках сітуацыя развівалася як пад капірку. Дзяўчыны атрымлівалі ў сацыяльнай сетцы паведамленне ад сяброў, дзе тыя прасілі даслаць дадзеныя аб банкаўскіх картках. На іх знаёмыя нібыта павінны былі пераслаць студэнткам грошы. І ў першым, і ў другім эпізодзе абедзве пацярпелыя не сталі звязвацца са знаёмымі па тэлефоне, а далі ашуканцам ўсе дадзеныя. У выніку адна з аршанак пазбавілася 76 рублёў, а другая 446. Зразумеўшы, што іх падманулі, дзяўчыны звярнуліся па дапамогу ў міліцыю. Тая прыступіла да пошукаў злачынцаў, якія здзейснілі махлярскія дзеянні. І не факт, што гэта толькі два эпізоды на іх крымінальным шляху.

УУС Віцебскага аблвыканкама нагадвае, каб не страціць свае грошы, выконвайце простыя правілы:

- для бяспекі ў сацсетках выкарыстоўвайце складаныя паролі, наладзьце апавяшчэнне аб падазроных ўваходах у рахунак з дапамогай SMS ці электроннай пошты, выкарыстоўвайце двухфактарную аўтэнтыфікацыю;

- з недаверам стаўцеся да паведамленняў ад знаёмых з просьбай прадаставіць рэквізіты карты альбо ажыццявіць плацёж, пераканайцеся ў асобы суразмоўцы, напрыклад, патэлефанаваўшы яму;

- наладзьце тэхналогію забеспячэння дадатковай бяспекі плацяжоў: 3D Secure, «Інтэрнэт-пароль» і інш.;

- не перадавайце карту, ПІН-код і яе рэквізіты трэцім асобам;

- пры выяўленні страты карткі адразу ж звязвайцеся з абслуговым банкам і блакуйце ўсе аперацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Студэнтак ашукалі

Двое студэнтак з Оршы пасля перапіскі ў сацсетках пазбавіліся грошай са сваіх банкаўскіх картак.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение