Нельга сказаць, што чэрвень быў самым насычаным інфармацыяй у мінулым годзе. Аднак і ў ім здараліся важныя падзеі, якія старанна апісваліся нашымі карэспандэнтамі. Самай прагляданай чэрвеньскай інфармацыяй стала "балбасаўская эпапея" Лукашэнкі. Лукашэнка і яго сын Мікалай каталіся ў Балбасава на роварах за 7-10 тысяч еўра. Потым прэс-сакратарка Лукашэнкі заявіла, што гэта не куплена за бюджэтныя грошы, а падорана сям'і Лукашэнак. Жыхар Гомеля ж убачыў у паездцы сямейнікаў прэзідэнта ў Балбасаве наўмыснае парушэнне правілаў дарожнага руху і напісаў пра гэта ў ДАІ. Адказ Дзяржінспекцыі "крануў" сваім дзівацтвам, у капэрце прыйшлі камічныя словы: "Прынята рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам". Якое ж рашэнне прынята і ці аштрафаваны Лукашэнка і ягоная "світа" за парушэнне правілаў дарожнага руху, так і засталося загадкай.
У Оршы з эмоцыямі адбылося абмеркаванне новага смеццевага палігону, які хацелі навязаць нашаму гораду чыноўнікі. Было ў чэрвені і месца юбілею. Споўнілася 45 гадоў пасля паездкі футбалістаў аршанскага "Старта" на матчы ў ГДР. Стала зразумела, як зменіцца Аршанскі раён. Аршанка ў Менску сталася ахвярай таксіста-бамбілы, які "зняў" з яе вялікія грошы, аршанка выступала ў якасці пацярпелай на судзе. Таксама ў гэтым месяцы стала вядома, што на вуліцы Бялінскага з'явяцца новыя катэджы.
У Оршы зафіксавалі перавышэнні нормаў дыяксіду азоту, а таксама фармальдэгіду ў паветры. Экалагічная абстаноўка, такім чынам, істотна пагоршылася. На вуліцы Воз-ан-Влен з'явіўся сімпатычны мурал з коцікам.