00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Іх капрыз за нашы падаткі

06.06.2019 14:16

4349 праглядаў, 3 каментара

Лукашэнка і яго сын Мікалай каталіся ў Балбасава на роварах за 7-10 тысяч еўра.

У суботу 1 чэрвеня прэзідэнт і ягоны сын нечакана прыехалі ў гарадскі пасёлак Балбасава. Ды не ў суправаджэнні кавалькады спецмашын, а па-простаму, на роварах. Праект auto.tut.by высветліў са спецыялістам аддзела продажаў велатэхнікі, што самі ровары простымі ніяк не назавеш.

Малодшы сын Мікалай абраў для велапрагулкі прадукцыю маркі Canyon. Хутчэй за ўсё, гэта мадэль з серыі Aeroad. На афіцыйным сайце вытворцы такой ровар у топавай камплектацыі каштуе 7499 еўра. За што такія грошы? За карбонавую раму, дзякуючы якой важыць ровар ўсяго сем кілаграм.

Вельмі падобны на «рэпліку» версіі для Тур дэ Франс. Стандартны ровар ідзе з дыскавымі тармазамі, а гэты на абадных. Дарэчы, цэннік стартуе ад 3,2 тысяч еўра, топавая мадэль каштуе 7,5 тысяч, ну, а «рэпліка» можа каштаваць і 10 тысяч еўра, — кажа эксперт.

Дарэчы, прадаюцца такія ровары без педаляў. Іх падбірае пакупнік індывідуальна. Паводле слоў спецыяліста, на роварах Мікалая і Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлены педалі, якія не адпавядаюць класу тэхнікі. Звычайна выкарыстоўваюцца кантактныя педалі, калі нага веласіпедыста мацуецца да платформы. Але пры гэтым спатрэбяцца спецыяльныя велаботы.

— У Аляксандра Лукашэнкі ровар шашэйнага класу, але стаіць досыць бюджэтны руль Easton EA50, а тармазныя ручкі avid single digit, якія туды ну ніяк не падыходзяць па сваіх тэхнічных характарыстыках. Колы з аэрадынамічнымі пруткамі, даволі дарагія. Рама па геаметрыі больш нагадвае «горнік». У цэлым ровар, падобна, цалкам «кастамны», гэта значыць сабраны з дэталяў розных вытворцаў. Таму складана сказаць, колькі ён можа каштаваць, — адзначае эксперт.

У кадры ёсць яшчэ двое мужчын на цалкам бюджэтных «горніках» маркі Kellys. Каштуюць такія прыкладна 400-500 даляраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Іх капрыз за нашы падаткі

Лукашэнка і яго сын Мікалай каталіся ў Балбасава на роварах за 7-10 тысяч еўра.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение