У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка раптоўна ўзгадаў дзяцінства, калі ездзіў на ровары за марозівам з Александрыі ў Балбасава. Верагодна, цяпер прэзідэнт вырашыў успомніць, як было раней, шмат гадоў таму, і прыехаў у пасёлак. У сеціва трапіла кароткае відэа, карыстальнікі інтэрнэту, якія падзяліліся ім, кажуць, што яно было зроблена ў пачатку чэрвеня. Відэа сярэдняе якасці, але сумневаў у тым, што на здымках менавіта Лукашэнка, практычна няма. Пытанне ў тым, што рабіў прэзідэнт у пасёлку? Звычайна за паўмесяцы да яго прыезду ў месцы, куды ён плануе нанесці візіт, пачынаюцца праверкі, а сам візіт шчодра, а часам і на шкоду іншым інфармацыйным нагодам, анансуецца дзяржаўнымі СМІ.