Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант патлумачыла журналістам, адкуль у кіраўніка Беларусі і ягонага сына Мікалая ровары, кошты на якія вагаюцца ад 7,5 да 10 тысяч еўра.
Давайце ў пытанні пра дарагія ровары адразу кропкі над «і» расставім... Для пачатку падкрэслю асобна: на ровары, коштам якіх так зацікавіліся некаторыя СМІ, дзяржава не выдаткавала ні капейкі. Гэта не сакрэт: ровары, пра якія ідзе гаворка, Аляксандру Рыгоравічу падарыў яго сябар, бізнэсмен Ігар Макараў. Чалавек, усё жыццё які прысвяціў веласпорту, член Алімпійскай зборнай каманды СССР, ганаровы прэзідэнт Федэрацыі веласіпеднага спорту Расіі. Робячы такія падарункі прэзідэнту і яго сыну, ён хацеў такім чынам далучыць іх да гэтага віду спорту.
Трэба сказаць, у яго атрымалася! Аляксандра Рыгоравіча можна ўбачыць і на мінскім велатрэку. Ды і ў цэлым трэніроўкі на ровары сталі рэгулярнымі ў спартыўным графіку прэзідэнта. І яшчэ я адзначу, што гэтыя ровары не былі адзінымі падоранымі Ігарам Сяргеевічам, і вялікая іх частка была перададзена нашым спартсменам — у нацыянальную зборную, — сказала Эйсмант выданню «Камсамольская праўда». А газета «Наша Ніва» распавяла пра Макарава.
Хто такі Макараў? Эйсмант сказала пра «Ігара Сяргеевіча», але, мусіць, меўце на ўвазе Макараў Ігар Віктаравіч.
Ад 2013 года асноўныя нафтагазавыя актывы «Ітэры» перайшлі пад кантроль іншага расійскага дзяржаўнага маманта — «Роснефті». А Макараў зрабіў рэбрэндынг «Ітэры». У Мінску «Ітэра» атрымлівала выгадныя пляцоўкі пад забудову. Але калі пасля крызісу
Тым не менш, нягледзячы на той правал, Макараў лічыцца сябрам Лукашэнкі. Ад 2005 года Макараў стаў ганаровым консулам Беларусі ў Маскве. Ён атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі медаль Францішка Скарыны і ордэн Дружбы народаў.