Гамяльчук Павел, які звярнуўся ў ДАІ Гомеля з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням Аляксандра Лукашэнкі, чальцоў яго сям’і і паплечнікаў падчас паездкі ў пасёлак Балбасава Аршанскага раёна ў пачатку чэрвеня, атрымаў адказ.
У першыя дні месяца Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Міколам і групай таварышаў пракаціўся на ровары па Аршанскім раёне. Гэта была нефармальная паездка. У сеціва трапілі кадры, на якіх бачна, як у пасёлку Балбасава Аршанскага раёна кіраўнік дзяржавы, ведучы ровар у руках, сышоў з тратуара на праезную частку. Тое самае зрабілі й асобы, якія яго суправаджалі. У гэтых дзеяннях гамяльчук Павел угледзеў парушэнне Правілаў дарожнага руху і звярнуўся па телефоне ў ДАІ Гомеля, піша abw.by. Яго інфармацыю «прынялі да ведама», а 20 чэрвеня мужчына атрымаў па пошце афіцыйны адказ: «Прынята рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам».
— Колькі ні маю зносіны з органамі, але такога яшчэ не атрымліваў, — каментуе атрыманы адказ Павел. — Былі ў маёй практыцы выпадкі, калі я звяртаўся ў ДАІ, каб тая разабралася з асабліва нахабнымі парушальнікамі паркоўкі. Мне прыходзілі нармальныя матываваныя адказы, праўда, не ўказваліся дадзеныя парушальніка, затое заўсёды была інфармацыя, па якім артыкуле ён быў прыцягнуты да адказнасці. А тут — поўны змрок. У стылі: «Вы правялі праверку?» — «Правялі!» — «І які вынік?» — «Нармальна ўсё. Працуем».
Пры гэтым, лічыць Павел, поўным абсурдам выглядае апошні абзац адказу, у якім прапануецца ў выпадку нязгоды абскардзіць рашэнне ў вышэйстаячым органе.
— Што і як я магу абскардзіць, калі мне невядомы вынік разбору? — здзіўляецца мужчына. — А наогул не выключаю, што ў гэтай сітуацыі мела месца бяздзейнасць службовай асобы (або асобаў) пры правядзенні праверкі.
У тэму: