06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Палігон раскрытыкавалі (фота)

27.06.2019 13:30

4143 прагляду, 0 каментароў

Як у Оршы прайшло абмеркаванне новага смеццевага палігона

Хаця ў гэты раз для абмеркавання праблемы быў выбраны зручны вечаровы час, але грамадзян, якія вырашылі пагаварыць пра новы палігон сабралося не больш за 30 чалавек і гэта разам з тымі хто прэзентаваў праэкт і нешматлікімі чыноўнікамі. Дарэчы, з вышэйшых гарадскіх чыноўнікаў - якія прымаюць рашэнні - на сход таксама ніхто не прыйшоў.

Першымі слова атрымалі праэкціроўшчыкі палігона. Яны растлумачылі, пытанне новага смеццевага палігона паўстала даўно - сёняшні ўжо выпрацаваў свой тэрмін. Новы палігон стане не толькі палігонам па захоўванні смецця, побач размесціцца смеццесартыровачны завод на якім могуць атрымаць працу каля 150 чалавек. Да таго ж, дзякуючы новаму палігону ў раёне будуць зачыненыя смеццевыя міні-палігоны. Будаўніцтва палігона прапісана і ва Ўказе прэзідэнта №506 аб пад'ёме Аршаншчыны з руінаў і попелу. Гэта тое, што распавялі прыхільнікі палігона з боку чыноўнікаў і праэктантаў.

Але ж большасць прысутных была ў большай ці меньшай ступені супраць будаўніцтва. Першым прычыну патлумачыў жыхар Барані Аляксандар Мухін. Ён аргументаваў сваю пазіцыю тым, што на Аршанскі раён і без таго ідзе вавялікая экалагічная нагрузка і новыя "не чыстыя" аб'екты лепш будаваць не там дзе жыве каля 150.000 чалавек, а ў меньш заселеных тэрыторыях. І прапанваў перанесці будаўніцтва палігона ў Дубровенскі раён побач з трасай М1 дзе ёсць вымершыя вёскі. Былі вялікія пытанні і па кошце праэкта: агульны кошт будаўніцтва і палігона і завода каля 52 мільёнаў рублёў, аў Гродна смеццеперапрацоўчы завод пабудавалі значна танней ды і замежныя тэхналогіі маюцца больш танныя. І гэта пры тым, што ўтрыманне завода таксама ляжа на плечы бюджэту разам са 150 заробкамі - акупацца такое прадпрыемства не зможа.

Увогуле пытанняў па палігону было вельмі шмат. Былі выяўленыя і значныя памылкі ў разліках лічбаў праэкта. Напрыклад, у праэкце прапісана, што ў дзень будзе з трох раёнаў (Аршанскі, Дубровенскі і Талачынскі) звозіцца каля 196 тон смецця. Пры тым, што зараз толькі з Аршанскага раёна на стары палігон прывозіцца каля 200 тон.

Цікавы момант выявіўся ў пытанні санітарнай заны вакол завода. Паводле нормаў вакол смеццеперапрацоўчага завода павінна быць ахоўная зона ў 1000 метраў, а вакол нашага завода яна складае толькі 500 метраў. Праэкціроўшчыкі патлумачылі гэта тым, што завод не смеццеперапрацоўчы, а толькі смеццесартыровачны. А нормаў для смеццесартыровачных заводаў у законе не прапісаны, як і ўвогуле тэрмін смеццесартыровачны завод.

Але найважнейшы аргумент прывёў былы дэпутат бараньскага Савета Віктар Міхасёў - паводле Паветранага кодэксу краіны смеццевыя палігоны не могуць знаходзіцца побач з дзеючымі аэрадромамі. Бо іначай узнікае небяспека, што птушкі будуць патрапляць у рухавікі самалётаў, што прыводзіць да катастрофаў. А Балабасаўскі аэрадром у хуткім часе пачне прымаць вялікія самалёты. У час сустрэчы склалася адчуванне, што распрацоўшчыкі не ведалі пра такое абмежаванне і цяпер будаўніцтва палігона пад пагрозай. Сам палігон і завод яшчэ не прайшлі экалагічных ды іншых экспертызаў. Таму, у прынцыпе, яшчэ ёсць верагоднасць таго, што яго будаўніцтва адменіцца з-за выяўленых недакладнасцяў і палымак.

На фота: выступае Віктар Міхасёў

На фота: аўтары праэкту

На фота: начальнік аршанскай экалогіі, якому таксама дасталася порцыя крытыкі

На фота: прадстаўніца "Оршакамгасу" - арганізацыі-заказчыка праэкта

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Палігон раскрытыкавалі (фота)

Як у Оршы прайшло абмеркаванне новага смеццевага палігона

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение