Абмяркоўваемы план - гэта як генеральны план Оршы, які прымаўся ў мінулым годзе, толькі ў маштабах усяго раёна. Тут адзначаны найбольш важныя стратэгічныя накірункі развіцця раёна - пачынаючы ад таго дзе будуць новыя пляжы, скончваючы тым дзе будуць зачынены могільнікі быдла ды дзе будуць пабудаваныя новыя прадпрыемствы.
Самае цікавае ў схеме прадстаўленай на грамадскае абмеркаванне гэта новая дарога праз Балбасава. Яна ці не ўпершыню прадстаўлена грамадскасці. Першая частка яе ўжо будуецца. Пройдзе яе першая частка ад лепельскай трасы (участак побач з М1) побач з Ламачана - тут жа будзе і мост праз чыгунку, міма Хімінічаў, заходней вёскі Барань, за Баранню дарога зробіць паварот і далей поёдзе ў бок Чэрвіна дзе ўтворыць скрыжаванне з дарогай на Коханава і да Балбасава яна дойдзе крыху паўночней мястэчка. На другім этапе запраэктаваны яшчэ адзін мост праз чыгунку каля вёскі Красны бераг. Тут дарога пойдзе паміж Красным Берагам і Сасноўкай, міма Малінаўкі, паўночней Селішча, тут жа пяройдзе праз Днепр і каля Антонаўкі аб'еднаецца з трасай Е95.
Сярод іншых важных элементаў запланаваных у раёне - выдзяленне тэрыторый пад будаўніцтва жывёлагадоўчых фермаў. Яны павінны з'явіцца каля Казловічаў, паміж Бараннь і Балбасава на дарозе ў Коханава, паміж Бабічамі і Чурылава, не далёка ад вскі Стайкі.
Для адпачынку прадугледжана стварэнне спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку "Днепр" у раёне Краснай Харкаўкі, пляжы каля Копысі і ляўкоў.
Працягне развівацца прыдарожны сэрвіс - каля Юрцава на трасе М1 з'явяцца дзе станцыі тэхнічнага абслугоўвання, новая паркоўка, пункт пастоя дальнабойшчыкаў. Таксама паркоўка з'явіцца каля Асінаўкі на той жа трасе. Новыя запраўкі павінны з'явіцца каля Туровічаў, Зубава, Панізоўя і на развілцы дарогі на Барань і Хорабрава.
Па экалагічных праблемах: новыя ачыстныя збудаванні з'явяцца каля Хімоў, Пугляёў, Міцькаўшчыны. Магільнікі жывёлаў павінны быць ліквідаваныя каля Задроўя, Роскага Сяльца, Паркавай (вёска-суседка Смалянаў), Ніхняй Веравойшы. Каля Задроўя таксама з водаахоўнай зоны будзе вынесены склад угнаенняў. А каля Копысі будзе ліквідаваны мініпалігон для захоўвання смецця.
Грамадскае абмеркаванне Схемы скончана, цяпер у яе павінны быць унесены змены ў адпаведнасці з паступіўшымі (калі яны паступалі) прапановамі пасля чаго яна будзе афіцыйна прынята.
Цалкам разгледзець праэкт можна на сайце Аршанскага выканкаму тут.