Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) стварыла тры міні-відэаролікі, каб прыцягнуць увагу ў сацыяльных сетках да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Беларусі з 9 па 25 траўня.
Пасля ролікаў пра выкарыстанне прымусовай працы і наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі выйшла трэцяе відэа, прысвечанае праблеме са свабодай выказвання.
«Хакей - усё ОК? У Беларусі правы чалавека парушаюцца кожны дзень. Распаўсюдзь гэтае відэа. Не маўчы!» - праваабаронцы заклікаюць карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць гэтую акцыю ў Facebook, Instagram і Youtube.