Раніцай 11 кастрычніка жыхары дома нумао 10 па завулку Дальняму прачнуліся ад таго, што ў іх у двары распачаліся нейкія будаўнічыя работы. Будаўнікі кранам выдралі лаўку на якой раней збіраліся мясцовыя пенсіянеры, бульдозерам садралі дзёрн ды выкапалі не глыбокую яму пад падмурак і тут жа залілі падмурак.
Будаўнічыя работы сталі нечаканасцю для жыхароў гэтага дома. Іх двор - месца адпачынку не толькі для пенсіянераў, але і для мясцовых дзяцей. Ніхто не папярэджваў пра тое, што ў гэтым двары будуць нешта будаваць пры тым, што месцаў для будаўніцтва на Заходняй вялікая колькасць, а побач яшчэ і нядаўна зачыененая бальніца з яе пустымі карпусамі і гатовымі камунікацыямі. Але нехта надумаўся, што замест выкарыстання пустых зямельных участкаў ці гатовых будынкаў будаваць трэба ў добраўпарадкаваным двары.
Як патлумачылі рабочыя, будаваць тут будуць маленькую краму "Еўраопт", якую адчыніць плануецца да Новага году. Пры тым, што крама Еўраопта сапраўды будзе карыснай для мікрараёна Заходняй, жыхары дома выступаюць супраць будаўніцтва канкрэтна ў іх двары і плануюць збіраць подпісы супраць гэтага будаўніцтва, прынамсі, каб будынак крамы перанеслі ў іншае месца дзе яна нікому б не стварала нязручнасцей.