Мапа грамадскай актыўнасці — глабальны праэкт, які аб’ядноўвае ўсе кантыненты свету. Калі выйсці на гэтую мапу, як і на звычайную google.mape, можна знайсці для сябе цікавыя грамадскія ініцыятывы, нават, у бедных краінах Афрыкі і неадназначнай Азіі. Ствараюць такую мапу і беларускія ініцыятывы.
Для прэзентацыі беларускай мапы грамадскай актыўнасці Оршу на мінулым тыдні наведалі ініцыятары яе стварэння — грамамадская арганізацыя falanster. Госці з Мінску распавялі як і для чаго робіцца мапа, а таксама паказалі як ёй карыстацца — справа ў тым, што мапа працуе інтэрактыўна, то бок дадаюць інфармацыю пра сябе самі ініцыятывы. Цяпер на глабальнай мапе грамадскай актыўнасці планеты Зямля ёсць і з дзясятак ініцыятываў з Аршаншчыны.