Два тэрміналы для самастойнага набыцця квіткоў з'явіліся на чыгуначным вакзале. Адзін з іх пастаўлены проста пры спуску з пешаходнага маста.
Падыйшоўшы да тэрміналу можна самому сабе выпісаць квіток і разлічыцца капейкамі, купюрамі ці па картцы. Праўда, па стане на выходныя (26-27 кастрычніка) тэрміналы яшчэ былі не запушчаны.