Раней наш сайт ужо паведамляў пра затрыманне крымінальных аўтарытэтаў, якія прайшлі ў Оршы і іншых еўрапейскіх гарадах. Беларускія бандыты, часта сумесна з крымінальнікамі з Украіны, Малдовы і Расеі дзейнічалі на трасах заходняй Еўропы, у прыватнасці, Нямеччыны. Пасля іхняй «апрацоўкі» фураў кампаніі мелі нястачы ў дзясяткі тысяч даляраў. Галаву банды затрымалі ў Оршы больш за два месяцы таму. Члены яго групоўкі абралі новага кіраўніка, але 10 кастрычніка самі трапіліся ў лапы нямецкай паліцыі з крадзенымі тэлевізарамі на руках. У нямецкай паліцыі заяўляюць, што расследванне дзейнасці «Аршанскай групоўкі» яшчэ працягнецца, усталяваны, імаверна, далёк не ўсе эпізоды. Вядома, што злачынцы дзейнічалі ў Нямеччыне, Францыі, і, верагодна, у іншых краінах таксама.
Тэлеканалы БТ і АНТ выпусцілі сюжэты пра нашумелую гісторыю.
<iframe width="650" height="430" src="https://www.youtube.com/embed/48SLuc1q70w" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>