Як стала вядома, да канца года гарадскі аўтобусны парк № 3 ААТ «Віцебскаблаўтатранс» папоўняць восем новых аўтобусаў. Чатыры з іх будуць працаваць на прыгарадных маршрутах, пяць -на гарадскіх. Тэхніка паступіць з Лідскага аўтазавода ў рамках праграмы па развіцці Аршанскага раёна.
Усяго ў гэтым годзе аўтобусны парк № 3 горада Оршы папоўніцца 23 новымі аўтобусамі (у рамках Указа прэзідэнта «Аб развіцці Аршанскага раёна» № 506).