Восеньскія Дзяды з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя ўстойліва асацыюецца з памінаннем ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Што і не дзіўна - зусім не далёка дата "Ночы расстраляных паэтаў", калі з 29 на 30 кастрычніка ў Мінску было расстраляна больш за 100 дзеячоў культуры.
Традыцыйна адзначаюцца Дзяды і ў Оршы. У гэтым годзе 2 лістапада (субота) а 12-00 на Кабыляках збяруцца неабыякавыя людзі і родзічы расстраляных. У 12 распачнецца прыборка месца расстрэлаў, а пазней арганізаванае ўсладанне кветак.