00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

3 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

994 гПа

09:00

+9

4 м/с

995 гПа

12:00

+12

4 м/с

995 гПа

Орша, Грамадства

Памёр ад авітамінозу

03.11.2019 21:09

33725 праглядаў, 0 каментароў

Як родзічы дамагаліся праўды, а ўлады імкнуліся схаваць сапраўдную прычыну смерці

Нядаўна мы пісалі гісторыю Фёдара Маліноўскага, якога расстралялі ў 1937 годзе ў Оршы. Паходзіў Фёдар з сёняшняга Лепельскага раёну і быў арыштаваны па даносе, а потым асуджаны як польскі шпіён. Даследчыкі з ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» зацікавіліся гісторыяй гэтага чалавека і яго сям’і. Па сямейных архівах яны змаглі аднавіць не толькі гісторыю чалавека, але і тое як яго родныя спрабавалі даведацца праўду пра свайго бацьку і мужа.

Нават пасля развянчання «культа асобы» і раскрыцця часткі праўды пра рэпрэсіі ў так звану «Хрушчоўскую адлігу» ўсёй праўды пра Маліноўскага сям’іь не распавялі. Сёння мы ўжо ведаем, што Фёдар быў расстраляны 21 снежня 1937 года. Але ў часы Хрушчова на першы запыт сям’і пра лёс зніклага родзіча, ім адказалі, што той памёр ад авітаміноза 19 сакавіка 1943 года. Гэта не выключны выпадак, раней даследчыкі знаходзілі ў сямейных архівах і іншыя фальшывыя даведкі аб смерці на расстраляных. Камусці дзяржава выпісвала хлуслівыя даведкі пра апендыцыт, пра спыненне сэрца і г.д. Маліноўскі па першай версіі памер ад авітаміноза. За страту родзіча дзяржава прапанавала кампенсацыю — 2 месячных аклады на працы забітага.

Толькі ў 1960 годзе сям’я даведалася пра рэальны лёс Фёдара Маліноўскага — вайсковы трыбунал рэабілітаваў расстралянага і ў сувязі з гэтым дзяржава сазналася — мужчына расстраляны па фальшывым абвінавачанні, якія ў тым годзе выпісвалі тысячамі толькі ў нашым рэгіёне.

Цалкам прачытаць артыкул пра дакуманты сям’і Маліноўскіх і пабачыць іх можна тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Памёр ад авітамінозу

Як родзічы дамагаліся праўды, а ўлады імкнуліся схаваць сапраўдную прычыну смерці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение