Па інфармацыі «Віцебскэнерга», на гэтым тыдні планавае адключэнне электрычнасці закране сем вуліц у Оршы. Ва ўсіх выпадках святло ў жылых дамах будзе адключацца ў сувязі з капітальным рамонтам трансфарматарных падстанцый.
14 лістапада будуць абясточаныя будынакi на вуліцах Флёрава і Горкага, а таксама дама 13 і 15 па вуліцы Парковой. З-за рамонту трансфарматарнай падстанцыі электрычнасць будзе адсутнічаць таксама з 9.00 да 16.00.
На пятніцу, 15 лістапада, Аршанскія электрычныя сеткі запланавалі адключэнне святла ў завулку Машынабудаўнікоў. Час адключэння — аналагічны.