У самым цэнтры горада на чацьвертым паверсе ў двухпакаёвай кватэры пражываў муж з жонкай. Жонка гэтым вечарам пайшла ў госці да брата, а гаспадар 1979 года нараджэння застаўся адзін. Калі прыблізна а 22-30 у кватэру ўварваліся пажарныя, гаспадар спаў на ложку, а пакой быў скрайне задымлены.
У выніку маленькага пажару пацярпеў мужчына (дастаўлены ў бальніцу з атручаннем) і крэсла на якім і аказалася не затушаная цыгарэта.