Як стала вядома, з 20 па 30 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя УУС Аршанскага райвыканкама праводзіць агульнарэспубліканскую дэкаду «Дзяржтэхагляд».
Падчас дэкады дарожныя інспектары будуць часцей правяраць наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху, а таксама сапраўднасць адзнак у дакументах аб праходжанні дзяржтэхагляду.
За кіраванне транспартным сродкам без дазволу на допуск яго да ўдзелу ў дарожным руху прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. У выпадку паўторнага на працягу года здзяйснення такога ж парушэнні накладаецца штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.