Многія памятаюць эпізод з савецкага фільма «Афоня», калі выкліканы на аварыю трубаў сантэхнік перакрыў ваду, але адмовіўся рамантаваць, бо ў яго скончыўся рабочы дзень. У выніку жыхары шматпавярховага дома засталіся без вады.
Здавалася б, такое стаўленне да спажыўцоў камунальных паслугаў павінна было застацца ў мінулым, як і сам Савецкі Саюз, але ж не. У нашую рэдакцыю звярнулася жыхарка балбасаўскага інтэрнату, які знаходзіцца па адрасе вул. Грыцаўца 24.
Але спачатку перадгісторыя. У інтэрнат сям’я нашай чытачкі пераехала не з-за добрага жыцця — маладой сям’і з двума дочкамі проста не было дзе жыць, а здымаць кватэру здавалася надта дорага. Вось і пераехалі ў інтэрнат, спадзяючыся на з’эканомленыя на арэндзе грошы пазней купіць сваё жыллё. Праўда, а4казалася, што і арэнда інтэрнату каштуе не мала, а ўмовы пражывання ў ім проста жудасныя. Самым праблемным месцам аказалася прыбіральня маленькай кватэркі. Тут іржавыя трубы, а пад трубамі можна знайсці, нават, апарышаў. Па самой прыбіральні гуляюць прусакі, а з падвалу летам лезуць блохі.
А тут яшчэ адна непрыемнасць — у пятніцу 22 лістапада з другога паверху (кватэра пра якую ідзе гаворка знаходзіцца на першым паверсе) ў прыбіральню пацякла вада. Вада цякла ад суседкі зверху, якая была на рабоце. Каля двух гадзін дня гаспадыня пазваніла ў службу 115 і пакінула заяўку па сваёй праблеме. Заяўку прынялі, але нават праз гадзіну ніхто для рамонту не прыйшоў. Прайшла яшчэ гадзіна і зноў ніхто не прыйшоў. Толькі пасля
Па стане на панядзелак 25 лістапада на