Фота незвычайнага лятаючага аб'екту з'явілася ў сацыяльных сетках, таксама гэтае фота дасылаюць нашыя чытачы з просьбай растлумачыць што ж гэта магло быць. Роўным шэрагам адзін за адным па небе, на ўзроўні на якім звычайна лётаюць спадарожнікі, ляцелі некалькі светлых шароў.
Але ж давайце не панікаваць. Іншапланетнікі зусім не хочуць захапіць Бабінічы. І такія "шары" незвычайнае відовішча толькі для нашай краіны. Так склалася, што Беларусь апошнім часам выключана з сусветных тэхналагічных працэсаў, таму такія спадарожнікі мы бачым рэдка. Над суседнімі краінамі яны лётаюць часцей. А насамрэч гэта спадарожнікі Стар-лінкс Ілана Маска, якія забяспечваюць безправадны інтэрнэт, таму і лёьаюць яны часцей над тымі краінамі дзе даступная гэтая тэхналогія.