Беларуская чыгунка з 8 снежня запусціць тры новыя цягнікі маршрутамі Віцебск-Мінск і Мінск-Віцебск. Цягнікі такога выгляду ў народзе называюць "Штадлеры", хаця насамрэч, выралены яны польскай фірмай Pesa. З трох цягнікоў пра якія ідзе гаворка два будуць спыняцца ў Оршы, Талачыне і Багушэўску.
Так, цягнік, які выходзіць з Мінску а 6-45 спыняецца ў Талачыне ў 8-36, у Оршы ў 9-03 і ў Багушэўску ў 9-36. Цягнік які выходзіць з Мінску а 15-15 і прыбывае ў Віцебск а 18-16 ў Оршы і суседніх гарадах спыняцца не будзе. Ён робіць прыпынкі толькі на канечных станцыях. Цягнік, які выходзіць з Мінску а 19-52 ў Талачыне спыняецца а 21-31, у Оршы а 22-00, у Багушэўску а 22-33. У Віцебск ён прыходзіць а 23-08.
У адваротным кірунку таксама тры цягнікі. Цягнік з Віцебску, які выязжае ў 6-33, а ў Мінск прыбывае ў 9-33 ў Оршы і бліжэйшых гарадах не спыняецца. Цягнік на 15-57 ў Багушэўск прыбывае а 16-28, у Оршу а 17-02, у Талачын а 17-32. У Мінску ён а 19-13. Цягнік, які выязжае з Віцебску а 19-08 у Багушэўску спыняецца а 19-39, у Оршы а 20-13, у Талачыне а 20-41, а канечны прыпынак у Мінску робіць а 22-21.