Больш за год па сацыяльных сетках распаўсюджваецца прыгожы фотаздымак маленькага возера ў Аршанскім раёне. Прычым, возера гэтае не знаёмае і многім Аршанцам. Дзе першым было апублікавана фота цяпер ужо не вядома, але за час сваіх падарожжаў фота маленькага возера "Краснае вочка" абыйшло шмат папулярных суполак у найбольш вядомых сацыяльных сетках.
Само ж возера - вельмі маленькае і на апошніх мапах Аршанскага раёна па-расейску падпісана як "Красное очко", правільная ж назва - "Краснае вочка" (краснае - прыгожае). Знаходзіцца Вочка меньш чым за 20 кіламетраў ад Оршы побач з "новай Віцебскай трасай" у лесе - таму многія аршанцы ніколі на ім не былі - складана знайсці.