Павелічэнне базавай велічыні, як чакаецца, адбудзецца з 1 студзеня 2020 года. Мінфін падрыхтаваў адпаведную пастанову ўрада, цяпер дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне.
Базавую велічыню ў Беларусі хочуць павялічыць да 27 рублёў. У апошні раз базавую падвышалі з 1 студзеня 2019 года (з 24,5 да 25,5 рубля). Да гэтага - з 1 студзеня 2018 га (з 23 да 24,5 рубля). З павелічэннем базавай велічыні вырастуць:
адначасовыя дапамогі педагагічным, медычным і фармацэўтычным работнiкам, работнікам культуры і мастацтва, спецыялістам сельскай гаспадаркі і ЖКГ, работнікам сістэмы спажыўкааперацыі пры прыбыцці на працу ў раёны, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку аварыі на ЧАЭС;
грашовая дапамога на аздараўленне асобным катэгорыям грамадзян;
штомесячныя грашовыя выплаты грамадзянам, якія маюць ганаровае званне "народны";
прэміі і стыпендыі прэзідэнта Беларусі;
дапамогі, стыпендыі і матэрыяльная дапамога беспрацоўным;
пакрыццё расходаў іншагароднім студэнтам па найму жылля;
мінімальныя стаўкі аўтарскага ўзнагароджання;
аднаразовае ўзнагароджанне работнікам арганізацый, якія спускаюцца пад ваду для выканання службовых абавязкаў;
штрафы;
іншыя выплаты, - паведамляе Інфа-Кур'ер.