У перыяд з 18 па 21 снежня ў Оршы будзе праходзіць святочны кірмаш.
у ГЦК на выставачных стэндах будзе прадстаўлена прадукцыя аршанскіх прадпрыемстваў і больш за 40 удзельнікаў з Віцебска, Мінска, Бабруйска, Гомеля, Магілёва, Бранска, Смаленска, іншых гарадоў Беларусі і Расіі.
Наведвальнікі змогуць набыць тавары для дома, адзенне, касметыку, галантарэю, тэкстыльныя вырабы, прадукты харчавання і многае іншае. Орагинзаторы таксама абяцаюць акцыйныя цэны, дэгустацыі прадукцыі, майстар-класы, паказ мадэляў.
Афіцыйнае адкрыццё выставы-кірмашу - 18 снежня ў 11.00. Час працы: 18-20 снежня з 10.00 да 19.00, 21 снежня - з 9.00 да 14.00.