12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Грамадства

Імітацыя, якая стварае чарговы міф

16.12.2019 16:00

3281 прагляд, 9 каментароў

Вёска Купаваць стане «Партызанскай вёскай», якой ніколі не была

Вялікая Айчынная вайна ў СССР была адным з базісаў савецкай ідэалогіі. Таму вакол тэмы вайны стваралі разнастайныя міфы, што працягваецца і ў Беларусі. Узгадаць, хаця б Лінію Сталіна, якая ў рэальнасці аказалася пустым укладаннем сродкаў, а ў Беларусі быў створаны міф пра яе значную ролю ў спыненні наступну нямецкіх войскаў.

Чарговы міф ствараецца ў вёсцы Купаваць Сененскага раёну. Купаваць у часы вайны была маленькай вёскай, а ў 60-я гады 20-га стагоддзя яна ўвогуле знікла. Вядомая гэта вёска тым, што тут адбыўся апошні бой Канстанціна Заслонава. Цяпер мясцовыя ўлады і аматары вайсковых міфаў ствараюць тут чарговы міф - яны вырашылі "аднавіць" партызанскую вёску. Зараз тут "аднаўляюцца" акопы, будуецца партызанская сталовая і кухня і г.д. Магчыма, што падставы пра стварэнне міфа аб партызанскай вёсцы выйшлі з ранейшага міфа, што ў Купаваці быў партызанскі штаб брыгады Заслонава. Насамрэч, штабу тут не было - занадта небяспечна. Але ў Купаваці жыла каханка Заслонава да якой ён рэгулярна і прыязжаў. Пры гэтым, мясцовым жыхарам гэтыя візіты, канешне, не падабаліся. Па-прешае з'яўленне ў вёсцы партызанаў стварала небяспеку для жыхароў вёскі, па-другое, партызаны не грэбвалі рабаўніцтвамі мясцовых жыхароў. І справа не ў ацэначных катэгорыях - кепскія партызаны ці добрыя - а ў банальным выжыванні. Сяляне былі галоўным пастаўшчыком харчу для партызанаў, але аддаваць добраахвотна ежу хацелі далёка не ўсе. Таму - па адной з версіяў - як раз жыхары Купаваці і здалі Заслонава акупантам у час калі ён чарговы раз наведаўся да сваёй каханкі. Па другой версіі здаў яго ўласны сувязны з мясцовых.

Яшчэ адзін міф пра апошні бой Заслонава - бой ішоў з немцамі. Гэта поўная няпраўда. Забілі Заслонава рускія з Рускай вызвольнай народный арміі Браніслава Камінскага. Гэта іх падраздзяленням паручылі змагацца з партызанамі і падпольшчыкамі на Аршаншчыне, а пасля адступлення на Лепельшчыне. РОНА была часткай СС, але пасля падаўлення Варшаўскага паўстання была расфармавана за неверагодную жорсткасць. Неверагоднае для СС абвінавачанне.

Цяпер ствараецца новы міф, што Купаваць была партызанскай вёскай ды яшчэ і з лініямі абароны ў выглядзе акопаў, зямлянак ды інш. Абноўлены мемарыял Купаваць плануецца стварыць да чарговага 9 мая.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Імітацыя, якая стварае чарговы міф

Вёска Купаваць стане «Партызанскай вёскай», якой ніколі не была

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение