Сенсацыяйнае відэа выпусціла нямецкага інфармацыйная служба Deutsche Welle. У ёй былы супрацоўнік спецпадраздзялення «СОБР» Юрый Гараўскі прызнаўся, што ўдзельнічаў у забойствах палітычных апанентаў Лукашэнкі ў канцы
Раней гэты атрад ужо называлі «Эскадронам смерці» і ў Беларусі актыўна распаўсюджваліся чуткі, што да забойстваў палітыкаў атрад адпрацоўваў свае навыкі на крымінальных аўтарытэтах. Гэта падцвердзіў і Юрый Гараўскі. Ён распавёў пра выпадак, які да 1999 года адбыўся ў нашым горадзе. Прапануем вам частку інтэрв’ю, якая тычыцца забойства некалькіх чалавек у нашым горадзе.
Карэспандэнт: Да вясны 1999 года — да знікнення беларускіх апазіцыянераў — каго вы затрымлівалі?
Юрый Гараўскі: Шэраговых звычайных злачынцаў, якія гандлявалі наркатой на кватэрах. СОБР жа стварылі як атрад хуткага рэагавання па барацьбе са злачыннасцю. Мы тады ездзілі ў Оршу, у Магілёў, у Горкі і адпрацоўвалі навыкі затрымання злачынцаў.
Карэспандэнт: Якім было першае затрыманне, у якім вы прымалі ўдзел, хто гэта быў?
Юрый гараўскі: — Гэта ў Оршы было... Чатыры чалавекі, на іх агулам было 16 забойстваў. Яны камерсантаў вывозілі ў лес, давалі тэлефон пазваніць родным, каб тыя прывезлі пэўную суму грошай. Грошы яны забіралі, а камерсантаў забівалі. З гэтай чацьвёркі траіх мы... ну, мы так вырашылі... Аднаго давялі да суда. Потым даведваліся, ён быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання.
Карэспандэнт: — Але забойства гэтых траіх без прыгавору суда — гэта проста па-за судовая кара.
Юрый Гараўскі: — У гэтых людзей быў паляўнічы абрэз. І мне хочаш-ня хочаш трэба было стрэліць, каб яны не стрэлілі ў мяне.
Прапануем вашай увазе дакументальны фільм зняты на аснове паказання Юрыя Гараўскага Deutsche Welle цалкам.
Поўны тэкст рассказу Гараўскага тут.