Зводка Магілёўскага МНС паведамляе, што ў суседнім Шклове раніцай 25 снежня прыблізна а 6 гадзіне распачаўся пажар па вуліцы Прыгараднай. Вагонь моцна ахапіў прыватны дом у выніку чаго загінулі два пенсіянера — гаспадыня дома 1931 года нараджэння і яе сын 1957 года нараджэння. Сын таксама ўжо быў пенсіянерам.
Гэта страшная статыстыка, але за тры дні ў Магілёўскай вобласці на пажарах загінула тры пенсіянеры. Раніцай 23 снежня трагічны пажар адбыўся ў Магілёве на вуліцы Школьнай. Тут згарэла самотная пенсіянерка 1954 года нараджэння.
Што тычыцца суседніх раёнаў Віцебскай вобласці, то тут таксама не абыйшлося без пажараў у святочныя дні. 24 снежня пасля 16 гадзіны пажар адбыўся ў лазні ў вёсцы Горнава. Тут, нашчасце, ахвяраў няма.