00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Хуцкі схлусіў?

27.12.2019 09:11

4053 прагляду, 15 каментароў

Амапавец з Оршы ўбачыў у руках актывіста за Незалежнасць «сцяг або транспарант», якіх не было (фота).

Актывіст Руху "За Свабоду" Ілля Дабратвор атрымаў штраф ад беларускага суда за ўдзел у акцыі за... Незалежнасць Беларусі. Лукашэнкаўская ўлада працягвае пераслед праціўнікаў паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. На судзе супраць Дабратвора, які заявіў, што рыхтаваў на мітынгу матэрыялы для прэсы, а менавіта для афіцыйнага сайту Руху, сведчылі два амапаўцы. Праўда, згодна з цяперашнім заканадаўствам, прынятым са студзеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў, выбары ў якую не прызнаныя, Дабратвор не мог лічыцца журналістам, паколькі не быў адпаведна пазначаны і не мае афіцыйнай акрэдытацыі, якая, дарэчы, часта без дай-прычыны проста не выдаецца рэпарцёрам незалежным медыярэсурсаў.

Адзін з супрацоўнікаў АМАПу Артур Хуцкі 1983 года нараджэння паходзіць з Оршы. На судзе ён без сумневаў заявіў, што Дабратвор трымаў на акцыі "сцяг або транспарант", пры тым, што ніякіх фотаматэрыялаў, якія б засведчылі словы Хуцкага, не аказалася, на фотаздымках Дабратвор не трымаў ні нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, ні транспаранту. Саслужывец Хуцкага — Дзмітрый Вавянкоў з пасёлка Мальскі Магілёўскай вобласці, назваў такі самы хатні адрас у Менску, як і Хуцкі. Ён заявіў, што "Дабратвор выкрыкваў лозунгі на беларускай мове, у мае абавязкі ўваходзіць глядзець у рот людзям. Раней я яго не бачыў і не чуў, але ўпэўнены, што гэта ён, рот у яго адкрываўся".

І хоць паказанні Хуцкага і Вавянкова абвяргалі фотаматэрыялы, а відэаздымку суддзя праглядаць адмовіўся, суд Маскоўскага раёна Менска фактычна толькі на падставе сумнеўных і блытаных сведчанняў амапаўцаў прысудзіў Дабратвора да штрафу ў 30 базавых велічынь за акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй 7 снежня.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хуцкі схлусіў?

Амапавец з Оршы ўбачыў у руках актывіста за Незалежнасць «сцяг або транспарант», якіх не было (фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение