00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Міністр-зямляк

06.01.2020 07:15

3957 праглядаў, 34 каментара

Новы міністр эканомікі — з Бабінічаў.

Аляксандр Чарвякоў прызначаны новым міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь. Раней Чарвякоў працаваў на пасадзе першага намесніка міністра эканомікі. Пасада міністра заставалася вакантнай пасля прызначэння Дзмітрыя Крутога першым віцэ-прэм’ерам. Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках, у 1994 годзе — аспірантуру БДСГА.

У 1988-1991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаса-камбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна.

З 1991 па 1994 год — вучоба ў аспірантуры БДСГА.

У 1994-2010 гадах — асістэнт, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА.

2010-2017 гады — дырэктар ДНУ «НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь».

Са студзеня 2017-га — намеснік міністра эканомікі Беларусі. З лістапада 2018 га — першы намеснік міністра эканомікі.

Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт. Аўтар і сааўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац, 4 вынаходак.

Аляксандр Чарвякоў — поўны цёзка вядомага беларускага дзеяча БССР, удзельніка 1-га Усебеларускага З’езду.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міністр-зямляк

Новы міністр эканомікі — з Бабінічаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение