Гэта не чарговы сэканд-хэнд і ня фірмовы магазін нейкай фабрыкі — гэта вясельны салон. На самай справе, гэты салон ужо працаваў у Оршы, але цяпер пераехаў у новае месца, і ўпрыгожвае ўвесь першы паверх дома № 7 па вуліцы Міра.
У салоне «Promessa» можна знайсці для сябе сукенкі на любы густ і памер, пры тым, уласнай вытворчасці. Тут вам могуць вырабіць сукенка ўпадабанага фасону па вашых мерках або ўлічыць вашыя пажаданні. У далейшым, асартымент будзе толькі пашырацца, можна будзе набыць вырабы з лёну, а менавіта вышыванцы, розныя дэкаратыўныя вырабы і жаночае адзенне.