Банк БелВЭБ у Оршы пераехаў у новы офіс. Сэрвісны офіс банка № 220, які раней размяшчаўся на вул. Міра 30, 10 Студзеня 2020 года ўрачыстай абстаноўцы адкрыўся на плошчах гандлёвага цэнтра «Центрум» на вул. Міра
Сэрвісны офіс у Оршы адпавядае сучасным стандартам банкаўскага сэрвісу. Кліенцкая зона спалучае магчымасці атрымання як лічбавых паслуг, так і жывых стасункаў з супрацоўнікамі. Арганізавана 7 працоўных месцаў для работнікаў, якія гатовыя аказаць поўны спектр банкаўскіх паслуг насельніцтву і карпаратыўнаму бізнесу. У распараджэнні работнікаў — кампактныя электронныя касіры, якія выконваюць усе функцыі звычайнай касы банка.
Офіс абсталяваны высокатэхналагічнымі прыладамі самаабслугоўвання, у тым ліку ўстаноўлены банкамат з функцыяй кэш-ресайклинга (выдачы і прыёму грошай), плацежна-даведачны тэрмінал самаабслугоўвання, электронная чарга.