Рэканструкцыя Палаца культуры "Орша" (раней — Дома культуры ільнокамбіната) пачалася ў 2019-м годзе і працягваецца ў 2020-м. На рамонт будынка з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена 3 млн рублёў. Акрамя таго, не менш за 4,5 млн рублёў паступіць з раённага бюджэту. Нашы фотакарэспандэнты знялі працы на аб'екце ў сярэдзіне студзеня 2020. Усе здымкі — ў нашай фотагалерэі.


