Каротка распавесці хто такі Уладзімір Мацкевіч, напэўна, не магчыма. Гэта навуковец неверагоднага для Беларусі ўзроўню. Яшчэ пад час вучобы ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце ён атрымаў магчымасць павучыцца (у рамках студэнцкага абмену) ў Лейпцыгу, наведваць лекцыі найвядомейшых навукоўцаў - чаго вартае прозьвішча хаця б Ільва Гумелёва ў якога змог павучыцца і Мацкевіч, або амераканскага псіхолага Карла Роджэрса. Хаця першую адукацыю Уладзімір атрымліваў на факультэце псіхалогіі, яшчэ ў 80-х гадах мінулага стагоддзя ён далучыўся да Маскоўскага метадалагічнага гуртка і на сёняшні дзень лічыцца адным з сусветных лідараў метадалагічнага руху.
А яшчэ Уладзімір Мацкевіч гэта педагог, даследчык, філосаф, некаторы час тэлевядучы, грамадскі дзеяч, аўтар кніг і г.д., г.д.
У суботу 18 студзеня ў аршанцаў ёсць магчымасць пачуць Уладзіміра Мацкевіча і, нават, задаць свае пытанні. Па запрашэнні РЦ "Рша" навуковец прыедзе ў Оршу з лекцыяй на тэму "Што нас чакае ў 2020 годзе і што варта рабіць?".
Лекцыя распачнецца а 14-30 18 студзеня па адрасе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход вольны.