Жыхар Барані быў непрыемна здзіўлены адсутнасцю на лесвічнай пляцоўцы свайго ровара. З заявай аб яго знікненні мужчына звярнуўся ў мясцовае аддзяленне міліцыі. Практычна адначасова да праваахоўнікаў паступіла паведамленне ад калег з Багушэўска аб тым, што імі з дызеля знятыя двое жыхароў Барані. Раней судзімы мужчына і яго 14-гадовы спадарожнік з двума роварамі накіроўваліся ў Віцебск, але за непрыстойныя паводзіны апынуліся ў міліцыі.
Неўзабаве высветлілася, што двухколавы транспарт, які на ўсю моц адшуквалі праваахоўнікі ўвесь гэты час, быў з затрыманымі. Знайшоўся і ўладальнік другога ровара. Яго маёмасць таксама была выкрадзена і накіроўвалася разам з падазраванымі на продаж у абласны цэнтр, паведамляе Аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа.