Зіма ў гэтым годзе надзіва цёплая. Падыходзіць да сканчэння студзень, а аршанцы да гэтае пары не пабачылі паўнавартаснага снега. Некаторыя, нават, дазваляюць сабе гуляць у вясновай вопратцы.
Нарэшце сіноптыкі прагназуюць зімовае пахаладанне. Сёння - у аўторак 21 студзеня тэмпература можа яшчэ падымацца да +5 градусаў, магчымыя дажжджы. У сераду днём магчымая тэмпература +3, але ўжо з мокрым снегам. А пад вечара серады 22 студзеня распачнецца сапраўдная зіма - тэмпература апусціцца да 0 градусаў і можа распачацца завіруха. У чацьвер - абяццаюць сіноптыкі - паветра пахаладае яшчэ больш - да мінус 5 градусаў са снегам і завірухамі.